Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяніну Расіі пагражае дэпартацыя на 5 гадоў за спробу парушэння дзяржграніцы

29.12.2017
Грамадзяніну Расіі пагражае дэпартацыя на 5 гадоў за спробу парушэння дзяржграніцы
24 снежня ў населеным пункце Невель па інфармацыі мясцовага жыхара пінскія пагранічнікі затрымалі 45-гадовага грамадзяніна Расіі.

Жыхар Дагестана збіраўся ва Украіну - наведаць сваю сужыцельку. Мужчына вырашыў наўмысна незаконна перасекчы граніцу, бо ў кастрычніку ў яго пашпарт паставілі адзнаку пра забарону заезду ва Украіну да 2020 года.

У дачыненні затрыманага пачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Праводзіцца разбіральніцтва.

  68






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА