Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Смаргоні ў грамадзяніна Беларусі выяўлена буйная партыя нелегальных цыгарэт

21.12.2017
У Смаргоні ў грамадзяніна Беларусі выяўлена буйная партыя нелегальных цыгарэт
15 снежня ў Смаргоні супрацоўнікі органа спецыяльнага прызначэння пагранслужбы сумесна з прадстаўнікамі АБЭП і ДАІ Смаргонскага РАУС у ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі спынілі аўтамабіль «Renault», якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Жыхар Ашмянаў у фургоне перавозіў буйную партыю цыгарэт - усяго каля 95 тысяч пачкаў.

У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс па ч.1 арт. 12.27 КаАП Рэспублікі Беларусь (Незаконны ўвоз, перавозка, захоўванне алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў, вытворчасць, перапрацоўка і захоўванне этылавага спірту і тытунёвай сыравіны і продаж алкагольных напояў уласнай вытворчасці). У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца разбіральніцтва. Аўтамабіль і тытунёвая партыя перададзена супрацоўнікам міліцыі.

  448








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА