Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У пункце пропуску «Бераставіца» прадухілены ўвоз боепрыпасаў у Беларусь

20.12.2017
У пункце пропуску «Бераставіца» прадухілены ўвоз боепрыпасаў у Беларусь
19 снежня ў ходзе афармлення гродзенскія пагранічнікі знайшлі 10 патронаў 12 калібра да паляўнічай стрэльбы ў аўтамабілі 39-гадовага жыхара Мінска.

Боепрыпасы знаходзіліся ў бардачку «Ford». Кіроўца аўто растлумачыў, што захапляецца паляваннем і зусім забыўся пра патроны перад паездкай за граніцу.

Выяўленыя прадметы перададзеныя супрацоўнікам мытні. Па гэтай справе праводзіцца разбіральніцтва.

Нагадваем, што за незаконнае перамяшчэнне боепрыпасаў праз дзяржграніцу прадугледжана крымінальная адказнасць.

  307






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА