Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У пункце пропуску «Весялоўка» мужчына спрабаваў перасекчы граніцу па чужым пашпарце

20.12.2017
У пункце пропуску «Весялоўка» мужчына спрабаваў перасекчы граніцу па чужым пашпарце
19 снежня ў пункце пропуску «Весялоўка» за замах на парушэнне дзяржаўнай граніцы з Беларусі ва Украіну затрыманы мужчына, які прад'явіў чужы пашпарт.

Як устаноўлена падчас разбіральніцтва, ім аказаўся 36-гадовы жыхар Гомеля. Са слоў, ён спрабаваў перасячы граніцу па падробленым дакуменце для далейшай паездкі ў Расію.

У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (парушэнне дзяржграніцы) КаАП Рэспублікі Беларусь, а таксама прызначаная праверка ў рамках артыкулаў 173-174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

  251








ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА