Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У пункце пропуску «Макраны» грамадзянін Украіны спрабаваў уцячы ад пагранічнікаў

11.12.2017
У пункце пропуску «Макраны» грамадзянін Украіны спрабаваў уцячы ад пагранічнікаў
Увечары 9 снежня ў пункце пропуску «Макраны» афармленне на ўезд у Беларусь праходзіў грамадзянін Украіны. 38-гадовы мужчына ішоў праз граніцу пешшу. Падчас праходжання пагранічнага кантролю жыхар Львоўскай вобласці раптам успомніў, што яму трэба тэрмінова вярнуцца на тэрыторыю Украіны. І ён без дазволу праваахоўнікаў паспрабаваў пакінуць тэрыторыю пункта пропуску ў бок сумежнай дзяржавы. Прычым, грамадзянін праігнараваў законнае распараджэнне пагранічніка спыніцца: паспрабаваў уцячы, аказаў супраціўленне, але быў затрыманы.

У выніку мужчына аформлены парушальнікам рэжыму пункта пропуску. Таксама пачаты адміністрацыйны працэс і за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў (арт. 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь). Пакаранне па дадзеным артыкуле будзе прызначаць суд, максімальна мужчыне пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь. Для разбіральніцтва мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай пагранічнай групы.

  260






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА