Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У грамадзяніна Украіны ў пункце пропуску «Новая Гута» выяўленыя патроны

07.12.2017
У грамадзяніна Украіны ў пункце пропуску «Новая Гута» выяўленыя патроны
Раніцай 6 снежня на ўезд у Беларусь з Украіны рухаўся 47-гадовы грамадзянін Украіны. Афармленне ён праходзіў у пункце пропуску «Новая Гута». У ходзе праверкі мікрааўтобуса «MERSEDES», у якім ехаў мужчына, на «чырвоным» канале пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пяльчатачнай скрыні выявіў пакет з прадметамі, вонкава падобнымі на патроны да траўматычнай зброі калібрам 9мм.

Жыхар Палтавы растлумачыў, што гэтыя боепрыпасы належаць яму. Ён рухаўся ў Браслаў у госці да сябра.

Патроны да траўматычнай зброі канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні. Грамадзянін праз граніцу прапушчаны.

  239






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА