Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Нестандартны канал кантрабанды з Беларусі ў Польшчу спынены беларускімі пагранічнікамі

07.12.2017
Нестандартны канал кантрабанды з Беларусі ў Польшчу спынены беларускімі пагранічнікамі
У выніку аператыўных мерапрыемстваў, праведзеных у два этапы на працягу некалькіх дзён, супрацоўнікі органа спецыяльнага прызначэння пагранслужбы сумесна з ваеннаслужачымі Брэсцкай пагранічнай групы спынілі канал кантрабанды з Беларусі ў Польшчу.

Ноччу 3 снежня ў ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі ў 150 метрах ад граніцы была затрымана група невядомых. Двое мужчын 1963 і 1996 гг.н. на рачным участку дзяржаўнай граніцы ў Брэсцкім раёне парушылі граніцу з Польшчы ў Беларусь з выкарыстаннем гумавай лодкі з мэтай ажыццяўлення кантрабанднай дзейнасці. З беларускай тэрыторыі ім аказваў садзейнічанне яшчэ адзін саўдзельнік.

Праз суткі у тым жа раёне ў ходзе другога этапа аперацыі пры спробе рэалізацыі аналагічнай супрацьпраўнай схемы быў затрыманы яшчэ адзін мужчына 1982 г.н.

У дачыненні да ўсіх затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы), 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму), 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў) КаАП Рэспублікі Беларусь. Ім пагражае штраф да 100 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

  113






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА