Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Звярніце ўвагу: змяніўся парадак руху транспарту пры пад'ездзе да пункта пропуску «Катлоўка»

04.12.2017
Звярніце ўвагу: змяніўся парадак руху транспарту пры пад'ездзе да пункта пропуску «Катлоўка»
З 24 лістапада 2017 года для ўезду транспартных сродкаў у міжнародны аўтадарожны пункт пропуску «Катлоўка» ўведзена сістэма электроннай чаргі.

Уехаць у міжнародны пункт пропуску зараз можна як па часу, які раней забраніраваны, так і ў парадку жывой чаргі.

Калі Вы хочаце ўехаць у пункт пропуску ў зручны для Вас час, скарыстайцеся платнай паслугай папярэдняга браніравання:

1. Прайдзіце працэдуру электроннага браніравання на сайце belarusborder.by.

2. Аплаціце дадзеную паслугу.

3. Пад’язджайце да ўезду ў зону чакання перад пунктам пропуску «Катлоўка» да пачатку забраніраванага інтэрвалу.

4. Зарэгіструйцеся і, пасля адкрыцця шлагбаўма, заязджайце па вызначаным канале ў зону чакання на адведзенае парковачнае месца.

5. Дачакайцеся з'яўлення рэгістрацыйнага нумара аўтамабіля на электронным табло.

6. Выязджайце з зоны чакання ў забраніраваны час і рухайцеся да пункта пропуску.

Калі Вы перасякаеце граніцу ў парадку жывой чаргі - без папярэдняга браніравання часу на ўезд у пункт пропуску:

1. Прайдзіце працэдуру рэгістрацыі транспартнага сродку на ўездзе ў зону чакання перад пунктам пропуску.

2. Дачакайцеся адкрыцця шлагбаума і рухайцеся ў зону чакання па вызначаным канале.

3. Дачакайцеся з'яўлення рэгістрацыйнага нумара аўтамабіля на электронным табло.

4. Пакіньце зону чакання ў напрамку пункта пропуску.

Падчас знаходжання ў зоне чакання можна скарыстацца яе паслугамі.

Звяртаем увагу, што сістэма электроннай чаргі вызначае толькі час уезду ў пункт пропуску. Пагранічны, мытны і іншыя віды кантролю кожны, хто перасякае граніцу, праходзіць устаноўленым парадкам.
Электронная очередь Котловка_бел.jpg

  32






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА