Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Мінчанка спрабавала адправіцца на адпачынак у Егіпет па пашпарце сяброўкі

04.12.2017
Мінчанка спрабавала адправіцца на адпачынак у Егіпет па пашпарце сяброўкі
У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» 28 лістапада супрацоўнікі пагранічнай службы падчас кантролю пасажыраў рэйса «Мінск - Хургада» выявілі грамадзянку Беларусі, якая прад'явіла чужы пашпарт. Па такіх дакументах 38-гадовая жыхарка Мінска збіралася вылецець на адпачынак у Егіпет разам са сваёй сяброўкай.

Пасля разбіральніцтва высветлілася, што такая неардынарная, з аднаго боку, і крымінальна каральная, з другога, ідэя прыйшла ў галаву яе сяброўцы пасля сустрэчы, якая не абышлася без ўжывання спіртнога. Жанчыны абмяркоўвалі хуткае сумеснае падарожжа ў Егіпет па туры. 38-гадовая жыхарка Іванава вызвалася аплаціць усе тры пуцёўкі. Мінчанка адразу адмовілася ляцець, трэцяя сяброўка - таксама жыхарка сталіцы - была настроена рашуча на паездку. Аднак яе муж, аператыўна расставіўшы ўсе кропкі над "I", забараніў ёй пакідаць межы роднага горада. І тады яна ўгаварыла скарыстацца набытымі білетамі і пуцёўкай на курорт дзяўчыну, якая спачатку адмаўлялася ад паездкі.

У выніку просьбы сябровак перамаглі здаровы сэнс, і жанчына скарысталася чужым пашпартам падчас праходжання пагранічнага кантролю ў аэрапорце.

У дачыненні да затрыманай грамадзянкі ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў), жанчына таксама прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы), ёй давядзецца выплаціць штраф.

  136






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА