Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяніна Афганістана суд прызнаў вінаватым у арганізацыі незаконнай міграцыі на тэрыторыі Беларусі

29.11.2017
Грамадзяніна Афганістана суд прызнаў вінаватым у арганізацыі незаконнай міграцыі на тэрыторыі Беларусі
У жніўні 2017 года суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў вінаватым у арганізацыі, кіраўніцтве і садзейнічанні дзейнасці па незаконнаму ўезду ў Беларусь, знаходжанні, транзіту праз беларускую тэрыторыю замежнікаў грамадзяніна Афганістана (ч.2 арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

50-гадовы ўраджэнец Цэнтральнай Азіі, зарэгістраваны ў Мінскім раёне, з'яўляўся адным з удзельнікаў транснацыянальнай групы асоб, якая ў Расіі і іншых краінах свету займалася арганізацыяй незаконнай міграцыі грамадзян Індыі ў краіны Еўрасаюза.

У выніку аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікам пагранічнай службы стала вядома аб незаконных намерах па перамяшчэнню групы мігрантаў, грамадзян Індыі ці Афганістана, з Масквы ў Літву транзітам праз Беларусь.

Грамадзянін Афганістана, які знаходзіўся на легальным становішчы ў краіне, адказваў за беларускі ўчастак. Так, у маі ён арганізаваў праезд шасцярых грамадзян Індыі ў Мінск, размясціў іх у арандаванай кватэры і не забяспечыў рэгістрацыю. Пры гэтым ён ведаў, што ўсе выхадцы з Індыі прыбылі ў Беларусь без уяздных віз. Мужчына забяспечваў нелегальных мігрантаў усім неабходным: і прадуктамі харчавання, і парадамі - інструктуючы аб парадку дзеянняў у выпадку выяўлення і затрымання на беларускай тэрыторыі. Аднак - безвынікова.

Суд прызначыў пакаранне выхадцу з Афганістана ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

  78






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА