Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Двое правапарушальнікаў спрабавалі схавацца ад пагранічнікаў

29.11.2017
 Двое правапарушальнікаў спрабавалі схавацца ад пагранічнікаў
27 лістапада ў раёне вёскі Барок, у пагранзоне, смаргонскія пагранічнікі заўважылі двух невядомых. Убачыўшы праваахоўнікаў, мужчыны распачалі спробу схавацца.

У выніку праследавання неўзабаве былі затрыманыя 53-гадовы жыхар Мядзельскага раёна і 37-гадовы жыхар Астраўца.

Падчас разбіральніцтва парушальнікі пагранічнага рэжыму заявілі, што хацелі «проста парыбачыць», а «пазбегнуць сустрэчы» з паграннарадам вырашылі з-за адсутнасці пашпартоў.

У дачыненні да парушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.4 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню) і 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь.

За непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовых асоб затрыманым пагражае адміністрацыйны арышт або штраф да 50 базавых велічынь.

  135






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА