Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Гомельскія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Расіі з несапраўднымі дакументамі

28.11.2017
Гомельскія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Расіі з несапраўднымі дакументамі
У чыгуначным пункце пропуску “Церуха” 25 лістапада гомельскія пагранічнікі пры афармленні састава паведамленнем "Санкт-Пецярбург-Кіеў", які рухаўся на выезд з Беларусі, затрымалі грамадзяніна Расіі. Увагу пагранічнага нарада прыцягнуў тэрмін дзеяння яго пашпарта, згодна з якім пасажыр быў абавязаны замяніць дакументы яшчэ 10 лістапада 2014 года.

50-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга накіроўваўся ў Кіеў у турыстычных мэтах. Аднак падарожніку з-за сваёй няўважлівасці прыйшлося экстранна змяніць свае планы: ён жа выкарыстоўваў свае несапраўдныя дакументы ўжо на працягу трох гадоў.

Мужчына аформлены парушальнікам рэжыму дзяржаўнай граніцы і парушальнікам правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі (арт. 23.31 і 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь). У дачыненні да турыста вынесена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання, праз граніцу ён не прапушчаны.

Дзяжпагранкамітэт нагадвае грамадзянам: перад выездам за граніцу неабходна правяраць тэрмін дзеяння свайго пашпарта, наяўнасць усіх старонак у дакуменце, а гэтак жа адсутнасць уласнаручных запісаў.

  167






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА