Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Полацкія пагранічнікі спынілі ў пагранічнай зоне нецвярозага кіроўцу без дакументаў

28.11.2017
Полацкія пагранічнікі спынілі ў пагранічнай зоне нецвярозага кіроўцу без дакументаў
26 лістапада пагранічны нарад у н.п. Быстрамоўцы Браслаўскага раёна для праверкі спыніў аўтамабіль «Volkswagen». Аднак кіроўца не змог весці адэкватны дыялог з супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы, у яго меліся прыкметы алкагольнага ап'янення. Таксама высветлілася, што кіроўца рухаўся яшчэ ў пагранічнай зоне без дакументаў, якія сведчаць асобу.

Інфармацыю пра затрыманага перадалі супрацоўнікам Браслаўскага РАУС, якія даставілі яго ў цэнтральную раённую бальніцу для правядзення медыцынскага агляду.

У дачыненні да кіроўцы - жыхара Браслаўскага раёна - распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) і 23.5 (абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў) КаАП Рэспублікі Беларусь.

  119






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА