Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння абмеркаваны ў ходзе рабочай сустрэчы Галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Украіны

14.11.2017
Пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння абмеркаваны ў ходзе рабочай сустрэчы Галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Украіны
14 лістапада 2017 года ў Кіеве адбылася рабочая сустрэча Галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Украіны. У межах сустрэчы Бакі абмяняліся інфармацыяй аб становішчы на беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай граніцы і стане яе аховы ў бягучым годзе.

Кіраўнікі пагранічных ведамстваў Анатоль Лапо і Пётр Цыгікал адзначылі, што вынікі аператыўна-службовай дзейнасці сведчаць аб належным узроўні арганізацыі пагранічнай бяспекі на сумесна ахоўным участку граніцы.

Бокі высока ацанілі вынікі правядзення сумеснай спецыяльнай пагранічнай аперацыі «Граніца-2017» і прызналі неабходным прадоўжыць практыку правядзення такіх мерапрыемстваў у 2018 годзе.

Падчас сустрэчы была адзначана эфектыўнасць функцыянавання пілотнага кантактнага пункта «Пінск-Жытомір», пры гэтым акцэнтавана ўвага на неабходнасці максімальнага выкарыстання яго магчымасцяў у інтарэсах аховы сумеснага ўчастка дзяржаўнай граніцы з улікам ўнутрыведамасных асаблівасцяў.

Анатоль Лапо і Пётр Цыгікал разгледзелі стан двухбаковага ўзаемадзеяння, абмяняліся думкамі па пытаннях актывізацыі супрацоўніцтва пагранічных ведамстваў дзвюх краін, абмеркавалі перспектывы сумеснай работы па прыцягненню міжнароднай тэхнічнай дапамогі для ўладкавання беларуска-ўкраінскай граніцы.

  40






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА