Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

18 грамадзян прад'явілі на граніцы несапраўдныя дакументы

13.11.2017
18 грамадзян прад'явілі на граніцы несапраўдныя дакументы
За мінулыя выхадныя дні 18 грамадзян, перасякаючы граніцу ў розных напрамках, прад'явілі несапраўдныя дакументы. «Лідэры» сярод парушальнікаў - 16 беларусаў. Найбольш папулярным для гэтай катэгорыі аказаўся беларуска-ўкраінскі напрамак.

У асноўным прычына адмены запланаваных паездак за граніцу - нядбайнае стаўленне да пашпартоў. Гэта і вырваныя старонкі, і сапсаваныя пад уздзеяннем вільгаці фота ўладальнікаў дакументаў, і адсутнасць пячаці кампетэнтнага органа, які выдаў дакумент. Актуальнай застаецца праблема з пашпартамі, якія павінны былі абмяняць пасля змены прозвiшча па розных прычынах. Так, з-за няўважлівасці грамадзянцы Беларусі не ўдалося паляцець у адпачынак, які яна збіралася правесці ў Егіпце. Ёй трэба было замяніць галоўны дакумент яшчэ ў жніўні 2005 года, аднак на тэрміны і даты яна не звярнула ўвагу.

Затрыманыя грамадзяне былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму дзяржаўнай граніцы (арт. 23.31 КаАП Рэспублікі Беларусь). Ім прыйдзецца выплаціць штрафы. Акрамя сарваных па ўласнай віне паездак усім парушальнікам неабходна звярнуцца ў органы ўнутраных спраў па месцы жыхарства для афармлення новых дакументаў.

  83






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА