Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

За рагамі і металаломам - у зону адчужэння: беларусы парушылі граніцу ў Палескім радыяцыйным экалагічным запаведніку

13.11.2017
За рагамі і металаломам - у зону адчужэння: беларусы парушылі граніцу ў Палескім радыяцыйным экалагічным запаведніку
6 і 9 лістапада ў Хойніцкім раёне побач з адселенай вёскай Уласы ў 3 - х км ад беларуска-ўкраінскай граніцы за яе парушэнне супрацоўнікі Гомельскай пагранічнай групы затрымалі дзве групы беларусаў.

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў Палескага дзяржаўнага радыяцыйнага экалагічнага запаведніка пагранічны нарад перапыніў незаконны маршрут двух грамадзян Беларусі. 18- і 22-гадовыя жыхары Брагінскага раёна парушылі дзяржаўную граніцу з Беларусі ва Украіну і назад.

Родныя браты зараблялі пошукам і далейшай здачай аленевых рагоў. У момант затрымання яны ўжо паспелі знайсці рогі ад трох асобін.

Другая група - іх землякі - таксама разлічвала застацца незаўважанай на тэрыторыі зоны адчужэння. Уначы 6 лістапада трое беларусаў наўмысна незаконна перасяклі беларуска-ўкраінскую граніцу на аўтамабілі УАЗ для нарыхтоўкі і далейшага ўвозу ў Беларусь рагоў дзікіх жывёл і лому чорнага металу. Пры вяртанні праз трое сутак на беларускую тэрыторыю грамадзяне і былі затрыманыя.

І калі ў першым выпадку браты прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці: яны аформлены парушальнікамі дзяржаўнай граніцы і пагранічнага рэжыму, то парушальнікам на пазадарожніку пагражае пакаранне ў рамках Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 371 КК Рэспублікі Беларусь. (Наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку). Ім можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

  46






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА