Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Расіі спрабаваў па «зялёнаму каналу» правезці без афармлення рухавік да аўто

13.11.2017
Грамадзянін Расіі спрабаваў па «зялёнаму каналу» правезці без афармлення рухавік да аўто
11 лістапада ў пункце пропуску «Каменны Лог» смаргонскія пагранічнікі выявілі грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. Мужчына ехаў на ўезд у Беларусь, выбраўшы пры гэтым «зялёны калідор». Пагранічны нарад падчас кантрольных працэдур у багажніку яго «Renault» выявіў рухавік да аўтамабіля. З такім грузам жыхару Масквы неабходна было выбраць «чырвоны канал» у пункце пропуску для наступнага належнага мытнага афармлення.

Пра гэты факт праінфармаваныя супрацоўнікі мытні. Рухавік канфіскаваны, усталёўваецца яго сума ацэнкі.

  79






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА