Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Прадстаўнікі беларускага пагранічнага ведамства прынялі ўдзел у 23-й Міжнароднай пагранічнай канферэнцыі ў Варшаве

13.11.2017
Прадстаўнікі беларускага пагранічнага ведамства прынялі ўдзел у 23-й Міжнароднай пагранічнай канферэнцыі ў Варшаве
У перыяд з 7 па 8 лістапада 2017 года ў Варшаве адбылася 23-яя Міжнародная пагранічная канферэнцыя. Яе арганізатарам выступіла Еўрапейскае агенцтва пагранічнай і берагавой аховы «Фронтэкс». У прадстаўнічым форуме прынялі ўдзел каля 150 прадстаўнікоў пагранічных ведамстваў больш чым з 60 краін.

Падчас канферэнцыі ўдзельнікі мелі магчымасць азнаёміцца з практычнымі напрацоўкамі сваіх калег з іншых дзяржаў па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі і процідзеяння трангранічнай злачыннасці.

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Буткевіч.

У рамках форуму беларускія пагранічнікі правялі шэраг рабочых сустрэч з прадстаўнікамі пагранічных ведамстваў сумежных і іншых замежных дзяржаў, а таксама агенцтва «Фронтэкс».

Узаемадзеянне з дадзенай арганізацыяй мае для органаў пагранічнай службы Беларусі вялікае практычнае значэнне ў нарошчванні патэнцыялу сістэмы інтэграванага кіравання граніцамі.

Асноўны акцэнт у ходзе кансультацый рабіўся на выпрацоўцы напрамкаў далейшага супрацоўніцтва ў 2018 годзе ў рамках правядзення сумесных мерапрыемстваў па спыненні супрацьпраўнай дзейнасці праз дзяржаўную граніцу.
Сёння акрамя паспяховай рэалізацыі сумесных праектаў з міжнароднымі арганізацыямі пагранслужба Беларусі актыўна ўзаемадзейнічае з пагранічнымі ведамствамі суседніх дзяржаў. Плённа дасягаць агульных мэтаў дазваляе пастаянны абмен інфармацыяй, а таксама практычнае ўзаемадзеянне на дзяржграніцы, якое адбываецца ў выглядзе правядзення сумесных рэжымных мерапрыемстваў і пагранічных аперацый.

  40






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА