Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У пункце пропуску «Весялоўка» пагранічнікі ў багажніку выявілі нелегальнага пасажыра

10.11.2017
У пункце пропуску «Весялоўка» пагранічнікі ў багажніку выявілі нелегальнага пасажыра
9 лістапада ў пункце пропуску «Весялоўка» афармленне на выезд з Беларусі ва Украіну праходзілі грамадзяне Расіі, мужчына і жанчына. У ходзе надгляду іх аўтамабіля «Volkswagen» пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні выявіў «пасажыра», які яўна хацеў застацца незаўважаным. У багажніку, схаваўшыся пад верхнім адзеннем, знаходзілася грамадзянка Украіны. Высветлілася, што яна была маці расіянкі. У 60-гадовай жанчыны тэрмін дзеяння пашпарта мінуў яшчэ ў сакавіку 2015 года. Менавіта таму такім няхітрым спосабам з дапамогай дачкі і яе сужыцеля яна вырашыла «праскочыць» усе віды кантролю на граніцы.

Жанчына патлумачыла, што пра неабходнасць замены дакумента яе папярэджвалі расійскія пагранічнікі яшчэ пры перасячэнні расійска-беларускай граніцы. Патрабаванне па замене пашпарта грамадзянка Украіны праігнаравала, і таму на сямейным савеце было прынята рашэнне вярнуцца дадому з Пінска ў Санкт-Пецярбург праз міжнародны пункт пропуску «Весялоўка» на беларуска-ўкраінскай граніцы.

Праз граніцу ўсе трое не прапушчаны. У дачыненні да кіроўцы і грамадзянкі Украіны распачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы. Жанчына таксама будзе прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі.

  103






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА