Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пагранічнікі затрымалі групу нелегалаў з В'етнама ў пагранічнай зоне ў Гродзенскім раёне

10.11.2017
Пагранічнікі затрымалі групу нелегалаў з В'етнама ў пагранічнай зоне ў Гродзенскім раёне
9 лістапада ў Гродзенскім раёне ў пагранічнай зоне паблізу н.п. Ліхачы за замах на парушэнне граніцы была затрыманая група з васьмі грамадзян В'етнама.

Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы). Нелегальныя мігранты змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскай пагранічнай групы для наступнага разбіральніцтва з удзелам перакладчыка. Для ўстанаўлення асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Гэта чарговая спроба парушэння беларуска-літоўскай граніцы выхадцамі з В'етнама. Раней у канцы кастрычніка ў ходзе сумесных дзеянняў беларускіх і літоўскіх пагранічнікаў на тэрыторыі сумежнай краіны было затрымана 6 в'етнамцаў. У выніку разбіральніцтва высветлілася, што двое з іх раней ужо затрымліваліся за аналагічнае правапарушэнне. У цяперашні час па гэтым факце распачатая крымінальная справа за наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь па ч. 2 арт. 371 Крымінальнага кодэкса. Ім пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.

  103






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА