Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пагранічнікі спынілі незаконны маршрут у Літву нелегала з Расіі

09.11.2017
Пагранічнікі спынілі незаконны маршрут у Літву нелегала з Расіі
Увечары 8 лістапада жыхар прыгранічча заўважыў, як у раёне н.п. Ганева невядомы мужчына звярнуў з міжнароднай трасы ў лес у кірунку беларуска-літоўскай граніцы. Па гэтай інфармацыі смаргонскія пагранічнікі ў ходзе пошуку, а таксама ў выніку спрацоўкі датчыка сігналізацыйнага комплексу ў паўкіламетры ад дзяржграніцы за замах на яе парушэнне затрымалі грамадзяніна Расіі 1975 г.н. Пры сабе ў жыхара Грозненскага раёна былі замежны і ўнутраны расійскія пашпарты.

Нелегальны мігрант растлумачыў, што ішоў у краіны ЕС у пошуках лепшых умоў жыцця.

З парушальнікам дзяржаўнай граніцы праводзяцца далейшыя разбіральніцтвы.



  109






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА