Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзяне Албаніі і Украіны спрабавалі парушыць граніцу ў розных напрамках

08.11.2017
Грамадзяне Албаніі і Украіны спрабавалі парушыць граніцу ў розных напрамках
6 лістапада па інфармацыі, атрыманай ад мясцовага жыхара, гродзенскія пагранічнікі ў 400-х м ад беларуска-польскай граніцы за спробу яе парушэння затрымалі грамадзяніна Албаніі. 39-гадовы мужчына ехаў у краіны ЕС у пошуках лепшых умоў жыцця.

Пры сабе ў нелегальнага мігранта быў Каран, мабільны тэлефон з загружанай картай мясцовасці, 150 беларускіх рублёў, 130 еўра і 10 турэцкіх лір.

Замежнік аформлены парушальнікам дзяржаўнай граніцы, пагранічнага рэжыму (арт. 23.29 і 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь).

У той жа дзень на беларуска-ўкраінскім участку граніцы брэсцкія пагранічнікі затрымалі, са слоў, грамадзяніна Украіны. Жыхар Валынскай вобласці ішоў без дакументаў, якія сведчаць асобу, да пастаяннага месца жыхарства. Свой пашпарт ён нібыта згубіў на тэрыторыі Беларусі. Замест звароту з заявай у міліцыю аб дадзеным інцыдэнце і далейшага атрымання пасведчання на вяртанне - мужчына вырашыў «выпрабаваць» дзяржаўную граніцу на трываласць.

Распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму, а таксама правілаў знаходжання. Зараз усталёўваецца асоба парушальніка. Абодва замежніка змешчаныя ў ізалятары часовага ўтрымання для далейшага разбіральніцтва.

  104






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА