Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Украіны прад'явіў пашпарт з прыкметамі частковай падробкі, а жыхарка Масквы незаконна ўвозіла антыкварыят

04.11.2017
Грамадзянін Украіны прад'явіў пашпарт з прыкметамі частковай падробкі, а жыхарка Масквы незаконна ўвозіла антыкварыят
3 лістапада ў пункце пропуску «Новая Гута» пры афармленні на ўезд у Беларусь гомельскія пагранічнікі затрымалі, са слоў, грамадзяніна Украіны. Мужчына ехаў на аўтамабілі «Lexus» пасажырам і прад'явіў пашпарт, у якім быў пераклеены фотаздымак.

З пашпартам кіроўцы, грамадзянкі Расіі, усё было ў парадку, аднак з яе багажом паўсталі пытанні. Жанчына пры ўездзе ў пункт пропуску абрала «зялёны» канал, тым самым пацвердзіўшы, што тавараў, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню, у яе няма. Аднак у яе асабістых рэчах і ў спінкі сядзення іншамаркі супрацоўнікі мытні выявілі прадметы антыкварыяту - манеты, абразы, крэсіва, заколкі, грузіла, талісманы.

Грамадзянін Украіны затрыманы да высвятлення асобы. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне граніцы) і 23.55 (парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства) КаАП Рэспублікі Беларусь.

Гістарычныя каштоўнасці канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні для правядзення экспертызы.

  73






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА