Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Буйная партыя насвая затрымана ў Добрушскім раёне

04.11.2017
Буйная партыя насвая затрымана ў Добрушскім раёне
3 лістапада супрацоўнікі органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння і Гомельскай пагранічнай групы ў 12 кіламетрах ад граніцы з Расійскай Федэрацыяй у рэйсавым аўтобусе «Масква-Мазыр» затрымалі двух грамадзян Беларусі.

26- і 27-гадовыя жыхары Мазыра перавозілі 120 кг некурыльнага тытуню насвай і 800 пакетаў для яго расфасоўкі. Адзін з мужчын два месяцы таму затрымліваўся за падобнае правапарушэнне. Тады ў яго было канфіскавана 170 кг насвая. Другі ж «адзначыўся» ўхіленнем ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

Устаноўлена, што партыя насвая была набыта ў Маскве. Маладыя людзі перададзеныя супрацоўнікам міліцыі для далейшага разбіральніцтва.

  147






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА