Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Жыхар Львоўскай вобласці прад'явіў падробленую страхоўку

03.11.2017
 Жыхар Львоўскай вобласці прад'явіў падробленую страхоўку
2 лістапада ў пункце пропуску «Тамашоўка» пры афармленні аўтамабіля «Volkswagen» быў затрыманы 24-гадовы грамадзянін Украіны.

Жыхар Львоўскай вобласці прад'явіў пагранічнікам дагавор абавязковага страхавання з прыкметамі частковай падробкі. Каб не купляць новы дакумент, мужчына выправіў дату заканчэння тэрміну дзеяння ў старым.

Распачатая праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Грамадзяніну Украіны пагражае крымінальнае пакаранне - грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў. Для далейшага разбіральніцтва ён змешчаны ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы.

  57






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА