Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Беларускія пагранічнікі раскрылі схему незаконнага вырабу кантрафактнай алкагольнай прадукцыі

03.11.2017
Беларускія пагранічнікі раскрылі схему незаконнага вырабу кантрафактнай алкагольнай прадукцыі
У ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі органам пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння ОПС 2 лістапада пры правядзенні сумеснай спецыяльнай аперацыі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі УБЭП УУС Мінаблвыканкама, Мінрайвыканкама і ІМПЗ па Мінскім раёне спынена дзейнасць па незаконным увозе ў Беларусь спіртазмяшчальных вадкасцяў, нелегальнай вытворчасці (разліву) алкагольнай прадукцыі і яе далейшай рэалізацыі на тэрыторыі краіны.

У Маладзечанскім раёне на вытворчых плошчах былога спіртзавода «Яхімоўшчына» праваахоўнікі затрымалі двух грамадзян Беларусі, якія з мікрааўтобуса «Ford Transit» разгружалі чарговую партыю спіртазмяшчальнай вадкасці. Гэты тавар прызначаўся для саматужнага вырабу алкагольнай прадукцыі ў тэхнічных памяшканнях спіртзавода, які цяпер не функцыянуе, і яе наступнай незаконнай рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку - у прыгранічных раёнах Гродзенскай вобласці. Усяго было знойдзена больш за 4400 л вадкасці з утрыманнем спірту (меркавана, этылавага спірту), шкляная і пластыкавая тара, пробкі з лагатыпамі розных марак алкагольнай прадукцыі беларускай і расійскай вытворчасці. У памяшканнях таксама знаходзілася неабходнае прамысловае абсталяванне для незаконнага разліву алкагольнай прадукцыі і закаркоўкі тары.

Уся гэтая вадкасць канфіскавана і накіравана для правядзення адпаведных экспертыз. У дачыненні да затрыманых і іншых датычных да дадзенай супрацьпраўнай дзейнасці асоб распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 12.7 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) і 12.23 (парушэнне парадку абароту перамяшчэння, транзіту алкагольнай, нехарчовай, спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту) КаАП Рэспублікі Беларусь. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Затрыманым грамадзянам і іх памагатым пагражае пакаранне па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 233 КК Рэспублікі Беларусь (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Таксама правяраецца дачыненне гэтых асоб да раней усталяваных і спыненых пагранічнікамі фактах незаконнага ўвозу спіртазмяшчальнай вадкасці на тэрыторыю Беларусі з Расіі, захоўвання і рэалізацыі алкагольнай прадукцыі на тэрыторыі прыгранічных раёнаў Гродзенскай вобласці. Папярэдняя сума ацэнкі канфіскаванай вадкасці з утрыманнем спірту склала больш за 150 000 рублёў.


  125






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА