Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Страхоўку з прыкметамі падробкі на граніцы прад'явіў грамадзянін Венгрыі

17.10.2017
Страхоўку з прыкметамі падробкі на граніцы прад'явіў грамадзянін Венгрыі
У пункце пропуску «Дамачава» афармленне на выезд з Беларусі ў Польшчу 14 кастрычніка праходзіў грамадзянін Венгрыі. Замежнік 1949 г. н. прад'явіў дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, які меў прыкметы частковай падробкі. У гэтым «дакуменце» былі выпраўленыя даты пачатку і заканчэння тэрміну дзеяння.

Распачатая праверка ў рамках трох артыкулаў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі віна замежніка будзе даказаная, яму пагражае крымінальнае пакаранне - грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

  108






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА