Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Гомельскія пагранічнікі па спрацоўцы сігналізацыйных комплексаў затрымалі нелегалаў з Украіны і Малдовы

16.10.2017
Гомельскія пагранічнікі па спрацоўцы сігналізацыйных комплексаў затрымалі нелегалаў з Украіны і Малдовы
На ўчастку адказнасці Гомельскай пагранічнай групы ў выніку спрацоўкі сігналізацыйных комплексаў былі затрыманыя двое, са слоў, грамадзян Украіны і адзін - Малдовы.

Так, 13 кастрычніка ў 150 м ад беларуска-ўкраінскай граніцы за замах на яе парушэнне пагранічны нарад затрымаў двух мужчын. У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што родныя браты збіраліся перасекчы граніцу ў абыход пункта пропуску для таго, каб вярнуцца дадому - ва Украіну. Мужчыны растлумачылі, што іх дакументы нібыта забралі работадаўцы ў Расіі.

15 кастрычніка грамадзянін Малдовы вырашыў прайсці зваротным маршрутам - з Украіны ў Беларусь і далей - у Расію. Пагранічны нарад затрымаў мужчыну ў той момант, калі ён спрабаваў пераадолець перыметравую агароджу ў пункце пропуску «Новая Гута». Гэта ўжо другая спроба жыхара горада Архей трапіць на беларускую тэрыторыю ў гэтыя суткі. Некалькімі гадзінамі раней ён падчас пагранічнага кантролю ў пункце пропуску не быў прапушчаны: грамадзянін знаходзіцца ў спісах асобаў, уезд якім на беларускую тэрыторыю забаронены ці непажаданы.

Распачатыя адміністрацыйныя працэсы па арт. 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь). З затрыманымі праводзіцца далейшае разбіральніцтва.



  74






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА