Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

За парушэнне правілаў знаходжання затрыманыя грамадзяне Сірыі

11.10.2017
За парушэнне правілаў знаходжання затрыманыя грамадзяне Сірыі
10 кастрычніка ў населеным пункце Апанасенка Міёрскага раёна полацкія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі двух грамадзян Сірыі.

Мужчыны 1990 і 1993 гг.н. знаходзіліся ў аўтамабілі «Mercedes», якім кіраваў жыхар Віцебскай вобласці. Прад'явіць дакументы замежнікі адмовіліся, аднак у іх асабістых рэчах былі знойдзены сірыйскія пашпарты. У іх адсутнічалі беларускія візы.

Замежныя грамадзяне затрыманыя. Распачаты адміністрацыйны працэс ч. 1 арт. 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь. Вядуцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы і працэсуальныя дзеянні.

  95






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА