Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Няўважлівасць да дакументаў прывяла да праблем на граніцы

09.10.2017
Няўважлівасць да дакументаў прывяла да праблем на граніцы
7 кастрычніка ў пункце пропуску “Беняконі" лідскія пагранічнікі затрымалі парушальніка граніцы. Ім аказаўся 30-гадовы мужчына, які, заязджаючы ў Беларусь з Літвы, прад'явіў кантралёру пашпарт, якi не належыў. Сам ён растлумачыў, што дакумент належыць яго сваяку, з якім ён і сустракаўся ў Літве.

Аналагічны выпадак адбыўся 8 кастрычніка ў пункце пропуску “Катлоўка”. У рэйсавым аўтобусе паведамленнем «Вільнюс - Паставы» грамадзянін Літвы прад'явіў пагранічнікам пашпарт, які належыць яго сябру.

Грамадзянін Літвы праз граніцу не прапушчаны. У дачыненні да беларуса распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы) КаАП Рэспублікі Беларусь.

  31






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА