Наладка праграмных прадуктаў у літоўскіх пунктах пропуску паўплывала на стварэнне чэргаў

Як раней паведамлялася, 7 і 8 кастрычніка мытнай службай Літоўскай Рэспублікі праводзяцца работы па рэканструкцыі інфраструктуры пунктаў пропуску на літоўска-беларускай граніцы.
У сувязі з гэтым ад сумежнага боку паступіла інфармацыя аб праблемах з мытным афармленнем у пунктах пропуску. Дадзеная сітуацыя ўплывае на стварэнне чэргаў на літоўскім напрамку. Наладка праграмных прадуктаў літоўскіх пунктаў пропуску будзе доўжыцца папярэдне мінімум да 13 гадзін 8 кастрычніка.
У сувязі з гэтым рэкамендуем грамадзянам і перавозчыкам выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху альбо адкласці паездку. Інфармацыя аб чэргах абнаўляецца на партале Дзяржпагранкамітэта кожную цотную гадзіну кругласутачна.
14.04.2018
Група нелегалаў з В'етнама затрымана на беларуска-польскай граніцы
13.04.2018
Спынена спроба ўвозу з Польшчы буйной партыі наркотыкаў
11.04.2018
За паўторнае парушэнне граніцы грамадзяніну Украіны пагражае пазбаўленне волі
10.04.2018
Пашпарт - галоўны дакумент любога грамадзяніна
10.04.2018
Падроблены пашпарт вырашыў праблему?