Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Гродзенскім раёне з ужываннем зброі затрымалі кантрабандыстаў, якія спрабавалі пераправіць у Літву буйную партыю тытунёвых вырабаў

06.10.2017
У Гродзенскім раёне з ужываннем зброі затрымалі кантрабандыстаў, якія спрабавалі пераправіць у Літву буйную партыю тытунёвых вырабаў
5 кастрычніка вайскоўцы пагранічнай заставы «Сонічы» падчас адпрацоўкі ахоўнага ўчастка ў раёне н.п. Лясная выявілі аўтамабіль Mersedes без гаспадара. Мікрааўтобус быў цалкам загружаны тытунёвымі вырабамі, падрыхтаванымі да незаконнага перамяшчэння праз граніцу. У той жа дзень затрымалі і ўладальніка аўто - грамадзяніна Беларусі 1994 г.н., які пастаянна жыве ў Польшчы. Пры аглядзе іншамаркі ў салоне выяўлена амаль 23 тысячы пачкаў цыгарэт айчыннай вытворчасці.

У ходзе правядзення далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на адной з дарог Гродзенскага раёна пагранічнікамі была зроблена спроба прыпынку аўтамабіля Volkswagen. Кіроўца іншамаркі не падпарадкаваўся законным патрабаванням праваахоўнікаў і паспрабаваў уцячы. У ходзе праследавання для спынення транспартнага сродку пагранічнікі былі вымушаныя прымяніць табельную зброю. Папераджальныя стрэлы ў паветра працвярэзілі кіроўцу - жыхара Гродзенскага раёна 1992 г.н., у выніку аўтамабіль быў спынены. У салоне легкавушкі было выяўлена каля 12,5 тысяч пачак цыгарэт, упакаваных у поліэтыленавую плёнку.

Па дадзеных ІМПЗ агульная сума ацэнкі затрыманых тытунёвых вырабаў складае больш за 37 тысяч рублёў, аўтамабіляў - усталёўваецца.

У дачыненні да затрыманых грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 і 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь за замах на парушэнне дзяржграніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Канфіскаваны тавар і транспартныя сродкі перададзены супрацоўнікам ІМПЗ, праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы. Акрамя таго, гэтам асобам пагражае адказнасць за парушэнне падатковага і мытнага заканадаўства.

  78






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА