Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Грузіі спрабаваў перасекчы беларуска-ўкраінскую граніцу без дакументаў

04.10.2017
Грамадзянін Грузіі спрабаваў перасекчы беларуска-ўкраінскую граніцу без дакументаў
Днём 3 кастрычніка ў пункце пропуску «Новая Гута» афармленне на выезд з Беларусі праходзіў мужчына, які прадставіўся грамадзянінам Грузіі. Жыхар Кіева ішоў праз граніцу без дакументаў, якія сведчаць асобу.

Мужчына растлумачыў, што яго пашпарт скралі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Аднак замест таго, каб звярнуцца ў паліцыю або пасольства (консульскую ўстанову, дыппрадстаўніцтва) краіны свайго грамадзянства з заявай аб крадзяжы дакумента, мужчына вырашыў рухацца праз граніцу. Гэта было прынцыповай памылкай замежніка.

Пры любых абставінах, звязаных са стратай або крадзяжом пашпарта за граніцай, неабходна атрымаць пасведчанне на вяртанне. Падобны дакумент стане гарантам беспраблемнага перасячэння граніцы.

Грамадзянін Грузіі аформлены парушальнікам пагранічнага рэжыму і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі, затрыманы да высвятлення асобы.

  116






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА