Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

10 нелегальных мігрантаў з В'етнама затрыманыя ў Пастаўскім раёне

04.10.2017
 10 нелегальных мігрантаў з В'етнама затрыманыя ў Пастаўскім раёне
Уначы з 2 на 3 кастрычніка пагранічнікі Смаргонскай пагранічнай групы ў ходзе нясення службы ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці зафіксавалі рух групы асобаў у бок граніцы. У выніку былі затрыманыя 10 грамадзян В'етнама, якія мелі намер скарыстацца тэрыторыяй Беларусі для незаконнага транзітнага накіравання ў краіны Еўрапейскага Саюза.

Аб затрыманні групы мігрантаў праінфармаваная Служба аховы дзяржаўнай граніцы пры МУС Літвы.

У дачыненні да нелегальных мігрантаў распачаты адміністрацыйны працэс за спробу парушэння дзяржаўнай граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму і правілаў знаходжання (арт. 23.29, 23.30, 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь). Праводзіцца далейшае разбіральніцтва.

  173






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА