Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Двое грамадзян Турцыі спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу

04.10.2017
Двое грамадзян Турцыі спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу
Увечары 3 кастрычніка на адну з пагранічных застаў, размешчаную ў Гродзенскім раёне, паступіў сігнал спрацоўкі сігналізацыйнага комплексу. Трывожнай групай, якая аператыўна выехала, было арганізавана праследаванне парушальнікаў з прымяненнем службовага сабакі. Праз некалькі хвілін у 800-х метрах ад граніцы з Польшчай пагранічнікі затрымалі двух грамадзян Турцыі 1972 і 1979 гг.н. Пры сабе яны мелі мабільныя тэлефоны і грашовыя сродкі ў еўрапейскай валюце. Інфармацыю пра інцыдэнт перадалі польскім калегам.

У ходзе разбіральнітцва мужчыны прызналіся, што ў пошуках лепшых умоў жыцця планавалі праз тэрыторыю Польшчы незаконна трапіць у Германію, дзе пражывае іх сваяк.

У дачыненні да незаконных мігрантаў распачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Іх чакае штраф да ста базавых велічынь і дэпартацыя з краіны з забаронай уезду на тэрмін да пяці гадоў.

  99






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА