Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Жыхар Ровенскай вобласці асуджаны на тры гады пазбаўлення волі

03.10.2017
Жыхар Ровенскай вобласці асуджаны на тры гады пазбаўлення волі
Уступіў у законную сілу прыгавод суда Столінскага раёна ў дачыненні да грамадзяніна Украіны за незаконнае перамяшчэнне праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

29 снежня 2016 года ў 400 метрах ад беларуска-ўкраінскай граніцы быў затрыманы 28-гадовы грамадзянін Украіны. Мужчына наўмысна незаконна перасёк граніцу з мэтай палявання. Заўважыўшы пагранічны нарад, ён распачаў спробу схавацца на тэрыторыі Украіны. Спыніць яго змаглі толькі папераджальныя стрэлы ў паветра. Пры сабе ў паляўнічага аказалася стрэльба маркі «ІЖ - 18Е» 16 калібра, 22 патрона, тэлефон і грашовыя сродкі.

Жыхар Ровенскай вобласці прызнаны вінаватым па ч.1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскай эканамічнай саюза і Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў).

Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам тры гады і тры месяцы з адбыццём у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Стрэльба і патроны канфіскаваныя ў даход дзяржавы.

  79






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА