Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

«Арсенал» на граніцы: патроны і трацілавыя шашкі

03.10.2017
«Арсенал» на граніцы: патроны і трацілавыя шашкі
У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал», якое праводзіцца ў краіне, 2 кастрычніка ў пункце пропуску і на участках пагранічных застаў былі выяўлены розныя боепрыпасы.
У пункце пропуску «Урбаны» афармленне на ўезд у Беларусь праходзіў мужчына, які з'яўляецца неграмадзянінам Латвіі. У салоне яго Volkswagen пагранічны нарад знайшоў упакоўку з дзесяццю патронамі калібру 7,62 мм да наразной зброі.

Па дадзеным факце праінфармаваныя супрацоўнікі Браслаўскага райаддзела УКДБ, РАУС. Патроны забраныя для правядзення экспертызы, іншамарка змешчана на стаянку часова затрыманых транспартных сродкаў.

У лясным масіве паблізу н.п. Брузгі Гродзенскага раёна пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі таксама выявілі яшчэ 30 патронаў такога ж калібру.

Аператыўнымі супрацоўнікамі Гродзенскай пагранічнай групы была атрымана годная ўвагі інфармацыя, якую было вырашана неадкладна рэалізаваць сумесна з супрацоўнікамі Гродзенскага РАУС. У выніку прынятых сумеснымі намаганнямі мер жыхар вёскі Белыя Балоты Гродзенскага раёна выдаў 53 трацілавыя шашкі агульнай масай каля 15 кг. Па словах маладога чалавека, небяспечная знаходка была выяўлена ім пры правядзенні земляных работ на прысядзібным участку. Узрыўчатку канфіскавалі супрацоўнікі аператыўна-следчай групы Гродзенскага РАУС.


  84






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА