Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Экзатычных рэптылій і насякомых спрабаваў правезці ў ручной паклажы пасажыр авіярэйса «Вена - Мінск»

13.09.2017
 Экзатычных рэптылій і насякомых спрабаваў правезці ў ручной паклажы пасажыр авіярэйса «Вена - Мінск»
Увечары 12 верасня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» у рамках рэалізацыі аператыўнай інфармацыі, атрыманай ад супрацоўнікаў мытні, пагранічнікі спынілі 36-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. Мужчына ў ліку іншых пасажыраў рэйса «Вена - Мінск» праходзіў пагранічны кантроль. У багажы расіяніна па гэтай інфармацыі супрацоўнікі мытні выявілі экзатычны «жывы» груз: 54 змяі, 5 яшчарак, 25 павукоў, а таксама 9 скарпіёнаў.

Для якіх мэтаў расіяніну спатрэбілася хаваць падобнага роду тэрарыум ва ўласнай дарожнай сумцы - трэба высветліць праваахоўнікам. Мужчына перададзены супрацоўнікам мытні, а яго гадаванцы адпраўленыя на экспертызу.

  121






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА