Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Жыхар Воранаўскага раёна будзе прыцягнуты да адказнасці за нелегальныя здымкі ў пагранзоне з квадракоптара

12.09.2017
 Жыхар Воранаўскага раёна будзе прыцягнуты да адказнасці за нелегальныя здымкі ў пагранзоне з квадракоптара
11 верасня лідскія пагранічнікі ў раёне населенага пункта Таўрэлі, размешчанага ў пагранзоне, заўважылі ўзлёт-пасадку лятальнага апарата. У ходзе пошуку пагранічны нарад устанавіў, што ў неба квадракоптар запускаў мясцовы жыхар.

33-гадовы малады чалавек растлумачыў, што такім чынам ён здымаў з вышыні свой прысядзібны ўчастак. Згодна з заканадаўствам, неабходна паведаміць пагранічнікам аб пачатку і заканчэнні выкарыстання (утрымання) ў пагранічнай зоне лятальных апаратаў масай больш за 1 кілаграм. У межах жа пагранічнай паласы выкарыстанне авіямадэлей забаронена.

У ходзе разбіральніцтва таксама высветлілася, што мужчына раней ужо прыцягваўся па артыкуле 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. За дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, яму пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь.

  71






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА