Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Гродзенскім раёне кантрабандыст спрабаваў схавацца ад пагранічнікаў на дрэве, але быў знойдзены службовым сабакам

12.09.2017
У Гродзенскім раёне кантрабандыст спрабаваў схавацца ад пагранічнікаў на дрэве, але быў знойдзены службовым сабакам
Ноччу 8 верасня супрацоўнікі спецпадраздзялення органаў пагранслужбы сумесна з вайскоўцамі Гродзенскай пагрангрупы ў ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі спынілі спробу перамяшчэння тытунёвых вырабаў у Літву.
У раёне населенага пункта Дзмісевічы Гродзенскага раёна кіроўца аўтамабіля УАЗ не выканаў патрабаванні пагранічнікаў спыніцца і прадоўжыў рух у кірунку дзяржграніцы. Толькі прымяненне табельнай зброі і сродкаў прымусовага спынення заставілі мужчыну на пазадарожніку спыніцца. Пры затрыманні ён аказаў супраціўленне, вымусіўшы супрацоўнікаў спецпадраздзялення прымяніць фізічную сілу і спецсродкі. Як высветлілася, аўтамабілем кіраваў жыхар Гродна 1989 г.н. Падчас агляду з прыцягненнем супрацоўнікаў УДФР КДК па Гродзенскай вобласці ў транспартным сродку выяўлены 38 тысяч пачкаў цыгарэт розных найменняў на суму 114 тысяч рублёў, якія былі спакаваныя ў поліэтыленавыя мяшкі для далейшага перамяшчэння праз граніцу.

Арганізаваны пагранічнікамі пошук у дадзеным раёне даў вынік - неўзабаве быў знойдзены саўдзельнік - яшчэ адзін жыхар абласнога цэнтра 1994 г.н. Ён абраў арыгінальны спосаб схавацца - залез на дрэва, але быў знойдзены службовым сабакам. Як высветлілася, у пагранічную зону малады чалавек прыехаў на аўтамабілі Mersedes. Пра сур'ёзнасць намераў «прадпрымальных» жыхароў абласного цэнтра кажуць выяўленыя ў багажніку іншамаркі дзяржнумары на іншы транспартны сродак, а таксама сертыфікаты аб праходжанні тэхагляду.

У цяперашні час праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. У дачыненні да затрыманых грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.30 і 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне пагранічнага рэжыму і замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы. Адначасова Гродзенскім РАСК праводзіцца праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 380 Крымінальнага кодэкса (Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або арышту на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

  139






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА