Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Столінскім раёне пагранічнікі раскрылі схему незаконнага збыту вырабаў з каштоўных металаў

11.09.2017
У Столінскім раёне пагранічнікі раскрылі схему незаконнага збыту вырабаў з каштоўных металаў
4 верасня пінскія пагранічнікі па аператыўнай інфармацыі затрымалі двух жыхароў Столінскага раёна. 40-гадовы мужчына і 39-гадовая жанчына - жыхары пасёлка Рэчыца - дзейнічаючы ў злачыннай змове, збывалі вырабы з каштоўных металаў, якія незаконным шляхам паступалі ў Беларусь з-за граніцы.

У ходзе вобыскаў па месцы жыхарства дадзеных грамадзян былі канфіскаваныя больш за 50 вырабаў з золата і срэбра, а таксама, так званы, лом каштоўных металаў.

Паводле заключэнню экспертаў сума ацэнкі тавару склала каля 70 тысяч беларускіх рублёў. У дачыненні да грамадзян распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 223 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Парушэнне правілаў аб здзелках з каштоўнымі металамі і (або) камянямі”. А чатыражды судзімы жыхар Столінскага раёна паўстане перад судом яшчэ і за парушэнне арт. 417 КК “Невыкананне прыгавора суда аб пазбаўленні права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю». У дачыненні да падазраванага абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праводзіцца далейшае разбіральніцтва і пошук асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.

  76






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА