Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Перапынены канал незаконнага перамяшчэння буйной партыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў праз беларуска-літоўскую граніцу

08.09.2017
Перапынены канал незаконнага перамяшчэння буйной партыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў праз беларуска-літоўскую граніцу
6 верасня беларускія пагранічнікі атрымалі аператыўную інфармацыю аб перамяшчэнні групы невядомых каля граніцы з Літвой. Яны былі апранутыя ў камуфляваную вопратку і мелі пры сабе рукзакі і прадметы, падобныя на ваенную экіпіроўку. Дадзеная група знікла ў доме ў адным з населеных пунктаў Гродзенскага раёна.

У ходзе праверкі атрыманай інфармацыі супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення органаў пагранічнай службы выявілі па дадзеным адрасе 7 грамадзян Беларусі 1981-1991 гг.н., якія паспрабавалі заблакаваць праваахоўнікам доступ у дом і аказаць супраціўленне. У выніку для затрымання зламыснікаў пагранічнікі былі вымушаныя прымяніць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, а таксама зброю траўматычнага дзеяння.

Пра сур'ёзны маштаб дзейнасці злачыннай групы кажуць выяўленыя ў доме таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Канфіскаваныя 119 мяшкоў з тытунёвымі вырабамі розных марак (54770 пачкаў цыгарэт), а таксама старанна ўпакаваныя ў капронавыя мяшкі, якія знаходзіліся ў двух схованках і былі падрыхтаваныя для перамяшчэння праз граніцу. Акрамя таго, выяўлена 1000 еўра, 15 мабільных тэлефонаў, 3 цеплавізары, 8 партатыўных радыёстанцый, пнеўматычны пісталет тыпу «Макараў», навігатар, планшэт, сродкі  утоянай сувязі, 4 газавыя балончыкі, а таксама 8 камплектаў форменнага абмундзіравання тыпу «Горка».

У дачыненні да затрыманых грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс па арт.23.30 і арт.23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне пагранічнага рэжыму і замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы. Усе факты іх супрацьпраўнай дзейнасці будуць устаноўлены ў ходзе разбіральнітцва.

  68






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА