Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

У Мядзельскім раёне затрыманыя нелегальныя мігранты

08.09.2017
У Мядзельскім раёне затрыманыя нелегальныя мігранты
Ноччу 7 верасня ў 20 кіламетрах ад беларуска-літоўскай граніцы на аўтадарозе «Камарова - Лынтупы» смаргонскія пагранічнікі спынілі іншамарку «Kia Rio». У ёй знаходзіліся двое грамадзян Расіі, жыхары Чачэнскай Рэспублікі.

Следам за аўтамабілям рухалася аналагічная іншамарка, але яе кіроўца не выканаў законных патрабаванняў пагранічнага нарада аб прыпынку і, дадаўшы хуткасць, схаваўся ў напрамку населенага пункта Лынтупы. Неўзабаве ён быў затрыманы. Ім аказаўся таксама грамадзянін Расійскай Федэрацыі, выхадзец з Чачні.

Высветлілася і прычына дзіўных манеўраў: раніцай у 20 кіламетрах ад месца затрымання чачэнцаў на стыку Астравецкага і Пастаўскага раёнаў былі затрыманыя шасцёра грамадзян В'етнама. У ходзе разбіральніцтва ўстаноўлена, што да граніцы з Літвой іх падвозілі затрыманыя раней грамадзяне Расіі. Кіроўца другой іншамаркі як раз і перавозіў частку нелегальных мігрантаў.

У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) і 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Замежнікам пагражае штраф да 100 базавых велічынь і дэпартацыя.

Кваліфікацыя і ступень адказнасці арганізатараў і памагатых канала незаконнай міграцыі будзе вызначана ў ходзе далейшага разбіральніцтва.

  39






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА