Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Несапраўдныя дакументы ізноў сталі прычынай праблем на граніцы

05.09.2017
Несапраўдныя дакументы ізноў сталі прычынай праблем на граніцы
За мінулы панядзелак беларускія пагранічнікі выявілі чатырох парушальнікаў пагранічнага заканадаўства, якія пры выездзе з Беларусі прад'явілі несапраўдныя дакументы. Яшчэ адзін наш суайчыннік заязджаў у Беларусь па пашпарце, які лічыцца ў базе несапраўдных дакументаў. Усяго ж за выхадныя дні больш за 20 чалавек спрабавалі перасекчы граніцу па несапраўдных дакументах.

Так у пунктах пропуску «Лоша» і «Брэст» мінчанка 1987 г.н. і жыхарка Магілёва 1984 г.н. прад'явілі пашпарты, у якіх былі размытыя пячаткі органаў, якія іх выдалі. У нацыянальным аэрапорце «Мінск» 30-гадовая жыхарка сталіцы пры афармленні на рэйс «Мінск - Барселона» прад'явіла пашпарт, тэрмін дзеяння якога скончыўся ў 2016 годзе.

Усе парушальнікі, якія спрабавалі выехаць з Беларусі па несапраўдных дакументах, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання па арт.23.31 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне рэжыму дзяржаўнай граніцы). Праз граніцу яны прапушчаныя не былі.

Дзяржпагранкамітэт настойліва рэкамендуе пры планаванні паездкі ўважліва праверыць свой пашпарт на прадмет яго сапраўднасці, а таксама звярнуць увагу на яго стан.

  76






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА