Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Арменіі спрабаваў трапіць у Польшчу па падробленым пашпарце

05.09.2017
 Грамадзянін Арменіі спрабаваў трапіць у Польшчу па падробленым пашпарце
1 верасня ў чыгуначным пункце пропуску "Брэст" у цягніку паведамленнем “Масква – Прага” быў затрыманы 36-гадовы грамадзянін Арменіі.

У пашпарце мужчыны былі выяўлены прыкметы частковай падробкі ў выглядзе замены старонкі з усталявальнымі дадзенымі. Сам ён сцвярджае, што не ведаў, што пашпарт часткова падроблены.

Замежны грамадзянін затрыманы да высвятлення асобы. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне мяжы) і арт.23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь.

  27






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА