Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Чацвёра грамадзян Манголіі не змаглі незаконна трапіць у Польшчу

04.09.2017
Чацвёра грамадзян Манголіі не змаглі незаконна трапіць у Польшчу
1 верасня ў Брэсцкім раёне за паўтара кіламетра ад беларуска-польскай граніцы пагранічнікі затрымалі 44-гадовага грамадзяніна Манголіі.

Падчас разбіральніцтва ўстаноўлена, што на рэжымнай тэрыторыі мужчына апынуўся невыпадкова: трое яго суайчыннікаў у населеным пункце Гершоны чакалі «адмашкі». Разведка не ўдалася, і ўсе замежныя грамадзяне затрыманыя за замах на парушэнне дзяржаўнай граніцы. Нелегальна трапіць у Польшчу яны збіраліся ў пошуках лепшых умоў жыцця.

На парушальнікаў заканадаўства накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на пяць гадоў.

  28






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА