Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Грамадзянін Расіі спрабаваў увезці ў Беларусь штык-нож

22.08.2017
Грамадзянін Расіі спрабаваў увезці ў Беларусь штык-нож
21 жніўня ў аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» афармленне на ўезд у Беларусь па «зялёным» канале праходзіў аўтамабіль BMW, якім кіраваў грамадзянін Расіі.

Падчас сумеснага надгляду з супрацоўнікамі мытні пагранічнікі ў салоне іншамаркі выявілі штык-нож узору 1896 года да вінтоўкі сістэмы «Маўзер» з падвесам.

Выяўлены прадмет канфіскаваны супрацоўнікамі мытні.


  202






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА