Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Беларусь і Азербайджан абмяркоўваюць пытанні абмену вопытам у сферы арганізацыі пагранічнай бяспекі

09.08.2017
Беларусь і Азербайджан абмяркоўваюць пытанні абмену вопытам у сферы арганізацыі пагранічнай бяспекі
У рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж пагранічнымі ведамствамі Беларусі і Азербайджана з 8 па 11 жніўня ў г. Баку праходзіць рабочая сустрэча Старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-маёра Анатоля Лапо і Начальніка Дзяржпагранслужбы Азербайджана генерал-палкоўніка Эльчына Гуліева.

Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і ў рамках функцыянавання Савета камандуючых пагранічнымі войскамі дзяржаў - удзельніц СНД. Кіраўнікі пагранічных ведамстваў абмяняліся інфармацыяй аб стане абстаноўкі на дзяржаўнай граніцы дзвюх краін, наяўных тэндэнцыях яе развіцця, а таксама пагрозах і праблемных пытаннях, якія аказваюць уплыў на стан пагранічнай бяспекі. З улікам маючых адбыцца да правядзення ў г. Мінску II Еўрапейскіх гульняў - 2019 дасягнута дамоўленасць аб абмене вопытам па арганізацыі пагранічнай бяспекі ў ходзе правядзення I Еўрапейскіх гульняў - 2015 г. у Баку.

Па выніках рабочай сустрэчы будзе падпісаны план узаемадзеяння Дзяржпагранкамітэта Беларусі і Дзяржпагранслужбы Азербайджана на 2018-2019 гады.

У ходзе візіта ў Баку 9 жніўня кіраўніка беларускага пагранічнага ведамства прыняў Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў.

  129






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА