Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Пагранічная застава "Дзівін” прыступіла да аховы граніцы з Украінай з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій

09.08.2017
Пагранічная застава "Дзівін” прыступіла да аховы граніцы з Украінай з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій
На ўчастку дзяржаўнай граніцы з Украінай да аховы дзяржаўных рубяжоў з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій прыступіла пагранічная застава “Дзівін”. Месцам дыслакацыі новага падраздзялення Пінскага пагранатрада стаў аграгарадок Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Пагранічная застава ахоўвае сухапутны ўчастак дзяржаўнай граніцы з Украінай працягласцю больш за 23 км. Ён размешчаны на тэрыторыі Дзівінскага і Павіцьеўскага сельскіх выканкамаў. Тут знаходзяцца 7 населеных пунктаў (Дзівін, Ліпава, Лелікава, Оса, Арэхаўскі, Клятышча, Павіцце), у якіх пражывае больш за 7 тыс. жыхароў.

На ўчастку заставы сфарміравана добраахвотная дружына агульнай колькасцю 12 чалавек. Дзякуючы дапамозе неабыякавага мясцовага насельніцтва прыгранічча магчымасці падраздзялення па ахове даручанага ўчастка значна ўзрастаюць. Так, у 2016 годзе па інфармацыі, атрыманай ад мясцовых жыхароў, было затрымана 44 парушальніка пагранічнага рэжыму, а таксама папярэджана спроба незаконнага перамяшчэння праз дзяржаўную граніцу буйной партыі бурштыну (больш за 60 кг) на суму амаль 200 тыс. рублёў.

Усяго за мінулы год затрыманы адзін парушальнік дзяржаўнай граніцы; 109 парушальнікаў пагранічнага рэжыму; 1 парушальнік заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і ЛБГ; матэрыяльных каштоўнасцяў у 4-х выпадках на агульную суму амаль 222 тыс. беларускіх рублёў, 1 адзінка зброі і 48 штук боепрыпасаў; у 1-м выпадку былі выкашаны нарказмяшчальныя расліны (дзікарослы мак) масай 60 кг.

Ужо з пачатку бягучага года ваеннаслужачыя пагранічнай заставы "Дзівін”  затрымалі 9 парушальнікаў дзяржаўнай граніцы, у тым ліку 7 нелегальных мігрантаў, 39 парушальнікаў пагранічнага рэжыму, 1 парушальніка заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і ЛБГ, у 2-х выпадках выкашаны нарказмяшчальныя расліны (дзікарослы мак) вагой 160 кг.

Зламыснікі, датычныя да арганізацыі незаконнай транзітнай міграцыі і раней спрабавалі на дадзеным участку наладзіць супрацьпраўную дзейнасць. Так, у 2009 годзе на згаданым кірунку затрыманыя 4 грамадзяніна Афганістана, у 2010 годзе - 4 грамадзяніна Пакістана, у 2012 годзе - 1 грамадзянін Грузіі, у 2015 годзе - 4 грамадзяніна Пакістана, а ўжо ў бягучым годзе - 4 грамадзян Рэспублікі Бангладэш, 3 грамадзяніна Пакістана.

З увядзеннем у строй сучаснага аб'екта спробы арганізацыі супрацьпраўнай дзейнасці на ўчастку пагранічнай заставы стануць вельмі цяжкімі. І звязана гэта перш за ўсё з развіццём сістэмы інжынернай інфраструктуры на ўчастку пагранічнай заставы «Дзівін» і пагранічнага атрада ў цэлым.

На сённяшні дзень на ўчастку падраздзялення створаны рубеж асноўных інжынерных збудаванняў, якія ўяўляюць сабой дапаможную і асноўную кантрольна-следовыя паласы, агароджу са зварной сеткі, на якой устаноўлена сучасная валаконна-аптычная сістэма аховы «Ворон». На асобных участках граніцы абсталяваны драцяныя загароды і агароджы, на дарогах устаноўлены шлагбаўмы.

На ўзбраенні пагранічнікаў знаходзяцца самыя сучасныя ўзоры аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі. Сярод іх - грузавы паўнапрывадны аўтамабіль аператыўнага прызначэння МЗКЦ-500200 «Волот». Ён распрацаваны па тэхнічным заданні Дзяржпагранкамітэта і з'яўляецца перспектыўным узорам для замены аўтамабіляў ГАЗ-66 савецкай вытворчасці, якія ўжо выслужылі ўстаноўленыя тэрміны. «Волот» паспяхова прайшоў вопытную эксплуатацыю ва ўмовах балоцістай мясцовасці і ў сакавіку 2015 года прыняты на ўзбраенне органаў пагранічнай службы. Акрамя таго, у распараджэнні вайскоўцаў заставы матацыклы «Мінск», трактар МТЗ-82.1, аўтамабілі УАЗ розных мадыфікацый, а таксама квадрацыклы «STELS». Дзякуючы разнастайнаму тэхнічнаму аснашчэнню пагранічнікі маюць магчымасць аператыўна выехаць на любы рубеж на ўчастку адказнасці, незалежна ад характару мясцовасці.

У інтарэсах аховы Дзяржаўнай граніцы на гэтым напрамку перыядычна ўжываецца беспілотны авіяцыйны комплекс «Шершень-П» айчыннай вытворчасці, маніторынг участка граніцы на рэгулярнай аснове выконваецца з выкарыстаннем аўтажыра M-24C Orion італьянскай вытворчасці, які знаходзіцца на ўзбраенні Пінскага пагранатрада.

У цэлым, магчымасці пагранічнай заставы з улікам наяўных штатных сіл і сродкаў дазволяць на новым якасным узроўні выконваць задачы па надзейнай ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь на гэтым участку.

  83






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА