Дзяржаўны пагранічны камітэт
Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйны партал

Дзяржпагранкамітэт паведамляе

Непаўналетнія жыхары Астравецкага раёна спрабавалі перакінуць партыю цыгарэт у суседнюю Літву

07.08.2017
Непаўналетнія жыхары Астравецкага раёна спрабавалі перакінуць партыю цыгарэт у суседнюю Літву
Летнія месяцы старшакласнікі, якія жадаюць падзарабіць, праводзяць не толькі ў вучнёўскіх брыгадах, валанцёрскіх атрадах або школьных лясніцтвах. Некаторыя, спакусіўшыся перспектывай «лёгкіх» грошай, вырашаюцца на парушэнне закона. Так, уначы 6 жніўня 17-ці гадовы жыхар в. Міхалішкі і 16-ці гадовы жыхар в. Быстрыца, вучань сярэдняй школы, паспрабавалі перамясціць праз дзяржаўную граніцу 6 тысяч пачкаў тытунёвых вырабаў. Іх учынак быў спынены пагранічнікамі заставы «Астравецкая».

Непаўналетнія правапарушальнікі аформлены парушальнікамі пагранічнага рэжыму, ім выпісаныя позвы. За здзяйсненне правапарушэння ім пагражаюць штрафы да 1150 рублёў, якія прыйдзецца выплаціць іх бацькам. На гэтым наступствы неабдуманага ўчынку не сканчаюцца: матэрыялы будуць перададзены на разгляд у камісію па справах непаўналетніх Астравецкага райвыканкама.

  138






ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА